У судзе Мінскага раёна 4 ліпеня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні ў Курапатах траіх маладафронтаўцаў.
3 ліпеня амапаўцы затрымалі чатырох маладафронтаўцаў, якія стаялі з плакатамі каля рэстарану «Поедем поедим», перагарадзіўшы ўезд на тэрыторыю бервяном.
Справу разглядала суддзя Новікава. Затрыманых судзілі па артыкулах 23.4 КаАП (Непадпарадакаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выканананні ёй службовых паўнамоцтваў) і 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства). Суд вынес пастанову, паводле якой Арцём Кляпец аштрафаваны на 50 і 30 базавых велічынь, Віталь Трыгубаў — 25 і 20 базавых адпаведна, Дзяніс Урбановіч — 50 і 30 б.в.
Разгляд адміністрацыйнай справы чацвертага ўдзельніка акцыі Іларыёна Трусава, перанесены на іншы дзень.
Крыніца: Маладафронтаўцаў аштрафавалі за бервяно на ўездзе ў рэстаран «Поедем поедим»