Як перадае mspring.online, намесніца старшыні Магілёўскага гарвыканкама Алла Галушка так і не была прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці за тое, што яна, самастойная разглядаючы заяўкі актывістаў на пікеты за сваю адстаўку, забараняла іх правядзенне. Нагадаем, раней магілёўскія палітыкі Алег Аксёнаў і Уладзімір Шанцаў хацелі правесці пікеты супраць працы заводу «Омск Карбон Магілёў». Акрамя гэтага, яны спрабавалі ўзгадніць правядзенне пікету за перанос завода ў родную вёску прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі – Александрыю. Аднак у правядзенні ўсіх пікетаў ім было адмоўлена. Забарону на пікетаванне актывісты атрымлівалі за подпісам намесніцы старшыні Магілёўскага гарвыканкама Алы Галушкі. Пасля гэтага яны вырашылі правесці пікеты за адстаўку самой чыноўніцы, якая перашкаджае, па іх меркаванні, рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў. Аднак Ала Галушка, разгледзеўшы некалькі паведамленняў аб правядзенні масавага мерапрыемства супраць самой сябе, адмовіла актывістам.
Палітыкі звярнуліся да старшыні гарвыканкама Уладзіміра Цумарева і ў гарадскую пракуратуру з патрабаваннем звольніць чыноўніцу. На іх думку, той факт, што яна асабіста забараняла пікеты за сваю адстаўку, служыць доказам канфлікту інтарэсаў і парушэнняў этыкі дзяржслужачага з яе боку. Пракуратура, не разглядаючы зварот пасутнасці, перанакіравала яго ў адрас кіраўніка горада.
Старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў паведаміў актывістам, што абскардзіць рашэнне аб адмове ва ўзгадненні масавага мерапрыемства яны могуць у судзе. Таксама, на думку старшыні, у дзеяннях Алы Галушка нічога супрацьпраўнага няма:
"Факта наяўнасць канфлікты інтарэсаў, а таксама іншых дзеянняў, якія ствараюць Умовы для карупцыі, не знайшлі свайго пацвярджэнне".
Дадаткова Цумараў заўважыў, што "правілы этыкі дзяржаўнага служачага нарматыўна-прававымі актамі не зацверджаны".
Праваабаронца "Вясны" Барыс Бухель не згодны з такім адказам старшыні гарвыканкама:
"У першую чаргу, працягваецца ганебная практыка, калі пракуратура, замест таго, каб разбірацца, адфутбольвае скаргу ў іншую структуру. Па-другое, вялікая праблема сённяшніх чыноўнікаў — адсутнасць прафесійнага этычнага кодэкса. Яго праект быў прадстаўлены ў 2003 годзе прэзідэнту Лукашэнку, але з тых часоў сітуацыя не зрушылася з мёртвай кропкі".
Акрамя таго, ён упэўнены, што канфлікт інтарэсаў у выпадку Алы Галушкі ёсць:
«Чыноўнікі абавязаныя паступаць строга канкрэтным чынам не толькі пры наяўнасці факту канфлікту інтарэсаў, але і ў выпадках здагадак, што такі канфлікт і такія дзеянні могуць мець месца. Гэта пазначана ў Законе «Аб барацьбе з карупцыяй». Тое, што Галушка сваім подпісам адмаўляла актывістам у пікеце за сваю адстаўку – ці можна тут сказаць, што канфлікт інтарэсаў ёсць? На мой погляд, безумоўна».
Магілёўскія актывісты Алег Аксёнаў і Уладзімір Шанцаў будуць абскарджваць адказ Уладзіміра Цумарава ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Крыніца: Магілёўская чыноўніца законна не дазваляла пікеты за сваю адстаўку?