Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу ёсць смяротнае пакаранне. Толькі за апошнія тры гады наша краіна ад нашага імя расстраляла 12 чалавек. Хтосьці лічыць, што забіць забойцу справядліва. Інтэрнэт-часопіс пра Мінск CityDog.by паспрабаваў разабрацца з самымі распаўсюджанымі аргументамі за смяротнае пакаранне.У гэтым відэа — рэальныя гісторыі беларусаў. Што адчуваюць сваякі асуджаных і пакараных? Чаму «гуманней расстраляць, чым усё жыццё трымаць у турме» — так сабе аргумент? Глядзіце самі.

Крыніца: "А калі б ён забіў тваё дзіця?" Як размаўляць пра смяротнае пакаранне з тымі, хто яго падтрымлівае Відэа