Пра забойства ў Санкт-Пецярбургу грамадзянскай актывісткі Алена Грыгор'евай паведаміў праваабаронца Дынар Ідрысаў. Паводле яго слоў, яна ўдзельнічала ў акцыях «дэмакратычнага, антываеннага і ЛГБТ-рухаў».
Па інфармацыі meduza.io “цела Грыгор'евай было знойдзена 21 ліпеня, у некалькіх сотнях метраў ад яе дома. Па дадзеных выдання, яе восем разоў ударылі нажом.
Па словах Дынара Ідрысава, у апошні час Грыгор'ева падвяргалася гвалту і сутыкалася з пагрозамі забойствам (з чыёй боку, ён не ўдакладняе). «Лена і яе адвакат звярталіся ў праваахоўныя органы і па факце гвалту, і па факце пагроз, але заўважнай рэакцыі паліцэйскіх не было», - сказаў ён.