Фота прадстаўлена Раманам Кісляком. Крыніца: b-g.by Праціўнікі завода АКБ ў Брэсце падалі 26 чэрвеня дакументы на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкаму абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання «ЭкаБрэст”. Сузаснавальнікамі сталі мясцовых 12 актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва ля абласнога цэнтру акумулятарнага заводу.

Як паведаміў Радыё Свабода адзін з заяўнікаў Раман Кісляк, 24 ліпеня актывістам у вуснай форме паведамілі, што на просьбу аб рэгістрацыі «ЭкаБрэсту» будзе атрыманая адмова з прычыны «немагчымых для выпраўленьня недахопаў». Пісьмовай адмовы пакуль актывісты не атрымалі.

Асноўнай мэтай дзейнасці ГА «ЭкаБрэст» заяўляецца дапамога, падтрымка і шырокае прыцягненне грамадскасці да вырашэння экалагічных праблем, абарона правоў і свабод чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: “ЭкаБрэст” чакае адмова ў рэгістрацыі