Сяргей Вакуленка. Фота: "Берасцейская Вясна". У жыхара Берасця Сяргея Вакуленкі з-за ягонай актыўнай грамадзянскай пазіцыі ўзніклі праблемы на працы. Кіраўніцтва СП “Дэльфа-Буг” вырашыла пазбавіцца ад занадта "разумнага" работніка, які не толькі за сябе ўздымаў нязручныя пытанні, але і дапамагаў адстойваць парушаныя правы калег. Спачатку ён патрапіў пад скарачэнне, якое здолеў аспрэчыць, аднак 1 ліпеня з ім не працягнулі кантракт.

Як паведамляе "Берасцейская Вясна", у судзе, куды звярнуўся Вакуленка з працоўнай спрэчкай, параілі падаць скаргу ў інспекцыю па працы, а там спаслаліся на той жа самы суд.

Тады Сяргей Вакуленка прыняў рашэнне з 25 ліпеня пачаць сухую галадоўку.

Актывіст Руху «За Свабоду» і праваабаронца Сяргей Вакуленка вядомы тым, што браў удзел у многіх выбарчых кампаніях на Берасцейшчыне, сам вылучаўся кандыдатам у дэпутаты, а таксама ўзначальваў ініцыятыўную групу вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.

Крыніца: Жыхар Берасця Вакуленка абвясціў сухую галадоўку Відэа