Лідзія Ярмошына. Фота: naviny.by Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала правесці выбары ў Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на БелТА

«Кіраўнік дзяржавы прапанаваў дапрацаваць нам гэтыя прапановы, улічыць думку мясцовых уладаў і да наступнага панядзелка (думаю, менавіта 5 жніўня пачнецца выбарчая кампанія) падаць ужо праекты ўказаў з канкрэтнымі датамі», — сказала Ярмошына.

19 красавіка ў штогадовым пасланні да беларускага народу і парлямэнту Аляксандар Лукашэнка прапанаваў правесці парламенцкія выбары 7 лістапада 2019 году. Прэзідэнцкія выбары ён прапанаваў правесці ў 2020 годзе.

На гэтую прапанову Лідзія Ярмошына двойчы прапаноўвала Лукашэнку правесці парламенцкія выбары сёлета 17 лістапада, бо гэта «больш зручна», а 7 лістапада — хоць дата не «сакральная», але выбары на Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі — кепская ідэя.

Крыніца: Ярмошына прапанавала Лукашэнку правесці парламенцкія выбары 17 лістапада