Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае арганізацыі, ініцыятывы, крэатыўныя пляцоўкі i ўсiх, каму патрэбна валанцёрская дапамога, стаць часткай «Валанцёрскага фэсту 2019»!
24 жніўня 2019 года «Валанцёрскі фэст» збярэ адкрытых, амбiцыйных i неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагчы вам рабіць карысныя справы.
Як гэта будзе адбывацца:
арганізацыі/ініцыятывы/крэатыўныя пляцоўкі мусяць да 7 жніўня запоўніць анлайн-форму і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе маюць патрэбу;
РАДА апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў і валанцёрак адмыслова для вас;
у дзень фэсту мы сустракаемся, знаёмімся, размяркоўваемся па арганізацыях і ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі;
пачынаем валанцёрыць!
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што арганiзацыi i iнiцыятывы будуць абiрацца па наступных крытэрыях:
магчымасць для валанцёраў і валанцёрак праявіць свае здольнасці (не толькі фізічная праца, але і творчая);
устойлiвасць працы з валанцёрамi і валанцёркамі ў арганiзацыi/iнiцыятыве;
магчымасць для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту застацца ў валанцёрская камандзе арганізацыі/ініцыятывы далей.
Па ўсіх пытаннях лістуйце на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ці тэлефануйце +375296347536 (Кацярына).