У ЕЗ асудзілі чарговы смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі, піша TUT.BY. 30 ліпеня жыхара Віцебшчыны Віктара Паўлава судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду прысудзіла да вышэйшай меры пакарання за забойства двух сясцёр 76 і 78 гадоў у вёсцы Прысушына, целы якіх знайшлі 3 студзеня гэтага года ў іх доме.
«Смяротнае пакаранне не служыць стрымліваючым фактарам для здзяйснення злачынства, і любыя памылкі становяцца незваротнымі. Гэта жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць пакаранне і парушэнне права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека», - сказана ў паведамленні Еўрапейскай знешнепалітычнай службы.
У ЕС зноў нагадалі, што змякчэнне пакінутых смяротных прысудаў і ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне былі б пазітыўным першым крокам да яе адмены.
«Рэальныя крокі, зробленыя Беларуссю для захавання правоў чалавека, у тым ліку ў дачыненні да смяротнай кары, застаюцца ключавымі для фарміравання будучай палітыкі ЕС у адносінах да краіны».
Крыніца: У Еўразвязе асудзілі чарговы смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі