У судзе Маскоўскага раёна Мінска 1 жніўня працягнецца разгляд пазову ГУУС Мінгарвыканкама да заяўнікі акцыі Дзень Волі ў Кіеўскім скверы з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння БНР Юрася Губарэвіча, Вольгі Кавальковай, Мікалая КазловаіІгара Барысава. Пачатак судовага паседжання ў 10 гадзін.
На папярэднім слуханні, якіе прайшло 25 ліпеня, была агучаная выніковая сума пазову ГУУС да арганізатараў святкавання Дня Волі, якая з улікам пені склала 8013 рублёў, паведаміў прадстаўнік ГУУС на слуханні ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.
Суддзя Вольга Гусакова прыняла рашэнне аб пераносе судовага паседжання на 1 жніўня на падставе таго, што прадстаўнік ГУУС падрыхтаваў новую суму іскавых патрабаванняў з улікам пені, але не азнаёміў з ёй астатніх удзельнікаў працэсу.
Раней арганізатары Дня волі ў Мінску звярнуліся ў суд з іскавай заявай да Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама для скасавання дагавора на аказанне паслуг па ахове правапарадку падчас мітынгу і канцэрта 24 сакавіка 2019 года.
У ім пазоўнікі паказваюць, што падчас свята безпадстаўна былі затрыманыя як мінімум два актывісты - Дзмітрый Дашкевіч іВіталь Рымашэўскі. Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі забаранялі пад пагрозай затрымання ўдзельнікам мерапрыемства пакідаць пляцоўку з бел-чырвона-белымі сцягамі, чым псавалі настрой людзям. Тым самым, лічаць заяўнікі, міліцыя не выканала сваіх абавязацельстваў па ахове правапарадку пад час масавага мерапрыемства.
На гэтай падставе арганізатары мерапрыемства прасіліь суд скасаваць дамову з ГУУС Мінгарвыканкама аб аказанні паслуг па ахове грамадскага парадку пры правядзенні масавага мерапрыемства.
Раней, калі арганізатары адмовіліся аплачваць паслугі міліцыі, на іх былі складзеныя пратаколы на падставе ч. 2 арт. 23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства", і суд аштрафаваў кожнага з іх на 30 базавых велічыняў (765 рублёў).
Патрабуем ад уладаў Беларусі забяспечыць рэалізацыю свабоду мірных сходаў
Супольная заява праваабарончых арганізацый, прынятая 3 траўня 2019 года.
Навіныад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: Ці зможа сталічная міліцыя адсудзіць грошы ў арганізатараў Дня волі?