Пікет салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў» 22 чэрвеня 2017 года. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудзецца разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў». Пратаколы складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

22 чэрвеня больш за 10 актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі зняволеных і расцяжкай «Свабоду палітвязням». Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымлівалі, аднак вялі  актыўную вэдэафіксацыю ўдзельнікаў акцыі.

Пакуль вядома, што ў суд 20 ліпеня на 14-30 выклікаюць актывістку Вольгу Нікалайчык. У 17-00 пачнецца разгляд справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова. Вядома таксама, што у РУУС для складання пратакола выклікалі і Максіма Вінярскага, аднак ён пакуль не меў магчымасці патрапіць у аддзяленне міліцыі.

Апроч гэта Леаніда Кулакова запрасілі ў міліцыю для складання яшчэ аднаго пратакола правапарушэння, на гэты раз за ўдзел у акцыі 7 ліпеня супраць вучэнняў «Захад-2017». Дата суда пакуль не прызначаная.

Крыніца: Мінск: Ізноў пратаколы, ізноў суды