Першае паседжанне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім павінны быць прынятыя пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, пачалося 6 жніўня не зусім звычайна – з прэсавай канферэнцыі.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла прадстаўнікам СМІ, што да ўдзелу ў міжнародным назіранні запрошаныя прадстаўнікі ад Парламенцкай асамблеі Еўропы, АБСЕ, СНГ і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
На першым паседжанні ЦВК зацвярджаюцца Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, Метадычныя рэкамендацыі “Арганізацыя і парадак правядзення выбараў у Савет рэспублікі”, аб утварэнні выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і іншыя дакументы.
Прадказальна, як і ў ранейшыя электаральныя кампаніі, утвораныя 110 выбарчых акругаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Паседжанне ЦВК: прыняцце пастаноў па пытаннях падрыхтоўкі парламенцкіх выбараў