На першым паседжаннні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў 6 жніўня было разгледжана каля 19 пытанняў. Выкладаем тэзісна змест самых важных з іх.
- Ці пачалася ўжо афіцыйная кампанія?
Па словах Ярмошынай, выбарчая кампанія стартавала з падпісаннем Указаў Прэзідэнта аб прызначэнні выбараў... "Сёння яе першае паседжанне ЦВК у межах афіцыйнай кампаніі. Першы крок кампаніі — стварэнне акругоў [іх у гэтым годзе 110, больш чым у 2016 годзе]", — адзначыла старшыня. Стварэнне акружных і Мінскай гарадской, абласных камісій плануецца да 2 верасня ўключна. Нагадаем, што паралельна распачалася кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
- Калі можа распачынацца вылучэнне кандыдатаў?
Як сказала Ярмошына, дакументы ад кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу будуць прымацца пасля таго, як будуць сфарміраваныя камісіі, гэта значыць з 3 верасня.
- Па якіх прычынах могуць не зарэгістраваць ініцыятыўныя групы?
Самае частая нагода для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы — адсутнасць дабравольнасці пры фарміраванні такіх груп, сказала Ярмошына.
"Людзі павінны ўваходзіць у выбары дабравольна. Калі камісія дазнаецца, што чалавек не ведае, што яго прыцягваюць да выбараў, то адразу адмовяць. Але, калі ёсць час і тэрміны, то кандыдаты могуць выправіць інфармацыю".
- Ці будуць выконвацца рэкамендацыі АБСЕ?
Па словах Ярмошынай, рэкамендацыі АБСЕ выконваюцца заўсёды. Але ёсць частка рэкамендацый, у тым ліку тыя, якія прадугледжваюць публічную дэманстрацыю бюлетэняў пры падліку, можа быць улічана толькі нормамі беларускага закона.
- Колькі плануецца выдзеліць грошай для правядзення выбараў+?
На паседжанні КВК была названая сума каля 23 мільёнаў беларускіх рублёў, якая будзе пераведзена з рэспубліканскага бюджэту.
"Фінансаванне павялічылася ў параўнанні з выбарамі 2016 года. Гэта звязана з ростам сярэдняга заробку ў краіне". Як сказала Ярмошына, гэта ідзе размова пра ўсе выбары.
Напрыклад, на працу адной акружной камісіі прадугледжана каля 21 тысячы беларускіх рублёў. З усёй сумы — 78% пойдзе на заробкі сябрам камісій. Як распавяла Ярмошына, камісіі пачынаюць працу пакуль у крэдыт:
"У тыпаграфіі ўжо друкуюцца метадычныя тлумачэнні. Мы ім пералічым грошы, калі нам яны прыйдуць з рэспубліканскага бюджэту. У нас усё строга. Ні капейкі ў бок. Ніколі не было чуваць пра злаўжыванні якія-небудзь", — дадала Ярмошына.
6. Ці будуць запрошаныя замежныя назіральнікі?
Як распавяла Ярмошына, МЗС ужо накіраваў лісты аб запрашэнні міжнародных назіральнікаў у Парламенцкую Асамблею АБСЕ, у выканкам СНГ і Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. То бок, назіральнікі ад міжнародных арганізацый ужо запрошаны. ЦВК таксама накіруе запрашэнні сваім калегам з усіх краін СНГ, а таксама Украіны, Грузіі і Карэі. Таксама плануецца запрасіць для назірання сяброў з Сусветнай асацыяцыю па арганізацыі выбараў. Лічбы пакуль невядомыя, бо яны самі фарміруюць місіі. Што тычыцца беларускіх назіральнікаў, то іх плануецца каля 40 тысячаў.
"Інстытут назіральнікаў працуе ў Беларусі, развіваецца і цалкам суадносіцца з міжнароднай практыкай", — адзначыла старшыня ЦВК.
Наступнае пасяджэнне ЦВК плануецца правесці ў канцы жніўня, паведаміла Ярмошына.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Што трэба ведаць пра пачатак афіцыйнай выбарчай кампаніі?