Фота з сайта "Віцебская Вясна" Свабодны прафсаюз Беларускі атрымаў афіцыйны адказ ад кіраўніцтва ААТ “Полацак-Шкловалакно” на просьбу патлумачыць, чаму на стэндзе, які знаходзіцца на прахадной заводу, забараняюць размяшчаць прафсаюзныя ўлёткі. 

Усё проста: ячэйкі стэнду ўжо занятыя і “выкарыстоўваюцца для гаспадарчай дзейнасьці…”

“У сувязі з тым, што ўсе ячэйкі занятыя і выкарыстоўваюцца ААТ “ПШВ” у гаспадарчай дзейнасці, даць магчымасці для разьмяшчэння Вамі ўлётак ня маецца”, – гаворыцца ў адказе выканаўцы абавязкаў генэральнага дырэктара прадпрыемства Рамана Блізнёва.

Сябры прафсаюзу здзіўленыя такім адказам, бо інфармацыйны стэнд на прахадной прадпрыемства прызначаны якраз для інфармацыі грамадзкіх аб’яднанняў, а ніяк не для “гаспадарчай дзейнасці” адміністрацыі заводу.

Крыніца: Кіраўніцтва “Полацак-Шкловалакно” патлумачыла, чаму забараніла распаўсюд улётак СПБ