Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

- выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў 2019 г. адбываюцца на фоне складаных палітычных абставінаў у свеце і Еўропе, ва ўмовах пэўнага прагрэсу ў адносінах Беларусі з ЗША, краінамі Еўразвязу і двухбаковага крызісу ў беларуска-расійскіх адносінах;

- наладжана супрацоўніцтва Беларусі і дэмакратычных краін па многіх напрамках, пэўная лібералізацыя ў грамадска-палітычнай і культурнай сферы назіраецца на фоне бесперапынных парушэнняў дзяржавай правоў чалавека;

- выбары будуць праводзіцца па заканадаўстве, у якім не ўлічаны найбольш важныя рэкамендацыі з боку назіральнікаў і міжнародных структур;

- Указ прэзідэнта аб прызначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў на 17 лістапада 2019 г. парушае канстытуцыйную норму пра тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, істотна скарачае тэрмін паўнамоцтваў дзеючага Парламента і з'яўляецца ўмяшальніцтвам у дзейнасць органа заканадаўчай улады.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 5-10 жніўня

Файлы

Крыніца: Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 5-10 жніўня