Міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла паведамленне, у якім заклікае дамагацца адмены смяротнага прысуду Аляксею Міхаленю.
17 сакавіка Гомельскі абласны суд прыгаварыў да выключнай меры пакарання Аляксея Міхаленю. 30 чэрвеня Вярхоўны Суд краіны пакінуў смяротны прысуд у сіле. Цяпер Аляксею Міхалею пагражае смяротнае пакаранне.
Каб прыняць удзел у акцыі тэрміновай дапамогі, раздрукуйце падрыхтаваны намі зварот і адпраўце яго па пазначаным у тэксце адрасе. Калі вам адкажуць, напішыце нам на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.! Раскажыце сябрам пра свой удзел у # АСД.
17 сакавіка 2017 году Аляксей Міхаленя быў асуджаны да смяротнага пакарання Гомельскім абласным судом. Яго прызналі вінаватым у забойстве двух чалавек у сакавіку 2016 года. Ён быў затрыманы па гарачых слядах, у здзяйсненні забойстваў Міхаленя цалкам прызнаўся.
30 чэрвеня Вярхоўны Суд адмовіўся задаволіць хадайніцтва Міхалені і пакінуў смяротны прысуд у сіле. Пасля гэтага Міхаленю перавялі ў СІЗА №1 горада Мінска, дзе чакаюць пакарання ўсе асуджаныя да выключнай меры пакарання і дзе, наколькі вядома, прыводзяцца ў выкананне ўсе смяротныя прысуды.
У Беларусі турэмная адміністрацыя загадзя ня папярэджвае пра дату і час прывядзення прысуду ў выкананне і не дае дазволу развітацца з роднымі. Смяротны прысуд прыводзяць у выкананне стрэлам у патыліцу. Згодна з заканадаўствам Беларусі, парэшткі пакараных не перадаюць сваякам для пахавання, пра месца пахавання не паведамляюць.
Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі, дзе працягваюць ужываць смяротнае пакаранне.
Amnesty International выступае супраць прымянення смяротнага пакарання ва ўсіх без выключэння выпадках. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і ўяўляе сабой гранічную форму жорсткага, бесчалавечнага і зневажаючага годнасць пакарання.
У сувязі з вышэйпададзеным:
- заклікаю прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку замяніць смяротны прысуд, вынесены Аляксею Міхаленю, а таксама іншым асуджаным у Беларусі, іншай мерай пакарання;
- патрабую ад прэзідэнта неадкладна ўвесці мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў з перспектывай поўнай адмены выключнай меры пакарання ў будучыні;
- падкрэсліваю, што арганізацыя ні ў якім разе не спрабуе пераменшыць цяжар здзейсненага злачынства, аднак даследаванні даказваюць, што смяротнае пакаранне не стрымлівае злачыннасць больш эфектыўна, чым пазбаўленне волі, а таксама ўяўляе сабой крайнюю форму пазбаўлення чалавека яго правоў.
Подпіс прыхільніка Amnesty International: __________________
4 сакавіка 2016 году Аляксей Міхаленя ў бойцы забіў двух чалавек. Незадоўга да гэтага ён вызваліўся з турмы, дзе адбываў пакаранне за забойства. 5 сакавіка Аляксея Міхаленю затрымала міліцыя. Ён аформіў яўку з павіннай. Па словах адвакатаў, існуюць асцярогі, што падчас следства былі дапушчаныя працэсуальныя парушэнні. 17 сакавіка 2017 года Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым. Міхаленя паспрабаваў абскардзіць прысуд, але Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь адмовіў у задавальненні хадайніцтва і 30 чэрвеня 2017 года пакінуў смяротны прысуд у сіле.
У Беларусі смяротныя прысуды нярэдка выносяць па выніках несправядлівых судовых працэсаў з выкарыстаннем прызнанняў, атрыманых пад ціскам. Прысуды прыводзяць у выкананне ў абстаноўцы поўнай сакрэтнасьці, загадзя ня паведамляючы пра пакаранне ні саміх асуджаных, ні іх сваякоў і адвакатаў. Улады адмаўляюцца выдаваць сваякам астанкі пакараных і нават не паведамляюць пра месцы іх пахавання. Асуджаных караюць смерцю, нягледзячы на звароты Камітэта ААН па правах чалавека да ўрада з просьбай не прыводзіць прысуды ў выкананне да разгляду спраў камітэтам. У лістападзе 2012 года Камітэт па правах чалавека пастанавіў, што прывядзенне смяротных прысудаў у выкананне ў Беларусі ўяўляе сабой парушэнне правоў асуджаных і іх родных.
Адмаўляючыся выдаваць падрабязную інфармацыю аб прымяненні смяротнага пакарання, у тым ліку вычарпальныя статыстычныя дадзеныя аб вынесеных і прыведзеных у выкананне смяротных прысудах, улады Беларусі перашкаджаюць інфармаванню абмеркавання гэтай праблемы ў грамадстве, а таксама рэалізацыі тэндэнцыі да поўнай адмены вышэйшай меры пакарання.
Па стане на сённяшні дзень у 140 краінах смяротнае пакаранне альбо адменена ў заканадаўчым парадку, альбо не прымяняецца на практыцы.
Крыніца: Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю супраць смяротнага прысуду Аляксею Міхаленю