Суддзя Брэсцкага раённага суда Сяргей Маручак. Жыхара вёскi Хабы Брэсцкага раёна Віктара Мігалюка судзiлi за ўдзел у масавым мерапрыемстве, якое адбылося яшчэ ў красавiку - 4 месяцы таму.

Суд адбыўся 16 жніўня.

Як паведамляе “Брэсцкая вясна”, тады ў красавiку, Мігалюк не змог прысутнiчаць на судзе па хваробе - знаходзiўся ў шпiталi. Але ад "правасудзя" у нашай краiне не схваваешься нi ў шпіталі, нi за даўніной часую)

Сведка з боку міліцыі  Дзмітрый Яцэнка распавёў на судзе, што Вiктар, калi iшоў разам з iншымi пратэстоўцамi, крычаў: "Не заводу АКБ!". Вядома, што на вiдэа ягоныя словы падцвержання не знайшлi.

Суддзя Брэсцкага раённага суда Сяргей Маручак, даў веры мiлiцыянту - прызнаў Вiктара Мiгалюка вiнаватым ў правапарушэннi, прадугледжаным ч. 1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) i пакараў штрафам у памеры 3 базавыя велiчынi.

Крыніца: У Берасці асудзілі праціўніка завода АКБ