Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» 17 жніўня правяла прадстаўнічы форум, прысвечаны будучым выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. У працы сходу прынялі ўдзел каля 300 актывістаў арганізацыі.
Як паведамляе сайт арганізацыі, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выступіла перад прысутнымі з адукацыйным семінарам на тэму "Роля і месца грамадскіх арганізацый у выбарчай сістэме Рэспублікі Беларусь».
Адказваючы на пытанні журналістаў старшыня праўладнай «Белай Русі» Генадзь Давыдзька паведаміў, што рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне плануе вылучыць каля 80 кандыдатаў у дэпутаты.
«Мы сёння сабраліся, каб зацвердзіць людзей назіральнікамі і накіраваць іх на працу ў выбарчыя ўчасткі, работнікамі камісій», - цытуе словы Давыдзкі naviny.by.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Крыніца: “Белая Русь” заявіла аб актыўным удзеле ў выбарчай кампаніі