Судовыя выканаўцы з аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна Берасця ў рамках крымінальнай справы 19 жніўня арыштавалі маёмасць вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.
Як паведамляе “Берасцейская вясна”, самы каштоўны лот – пральная машына “Самсунг»2007 года выпуску, была ацэненая судовымі выканаўцамі ў 100 рублёў, на другім месцы васемнаццацігадовы прынтэр ягонага сябра А. Кабанава ацанілі ў 50 рублёў, няспраўная мікрахвалевая печ LG 2008 г. у - 10 рублёў, і манітор коштам у 5 рублёў. Усяго 4 лота агульнай коштам 165 руб.
Нагадаем, 18 красавіка гэтага года суд Ленінскага раёна прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у публічных паклёпе і абразе міліцыянтаў і прысудзіў да штрафу ў памеры 360 базавых (9 180 рублёў) у даход дзяржавы. Акрамя таго, блогера абавязалі пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (у агульнай складанасці 7 500 рублёў) і выдаткі на адваката.
За ўхіленне ад выплаты штрафу прадугледжана крымінальная адказнасць.
Кампанію па зборы сродкаў на штрафы блогера Пятрухіна заблакавалі
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: Судовыя выканаўцы наклалі арышт на маёмасць блогера Пятрухіна