На правядзенне выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ў 2019 годзе з бюджэту выдаткавана 22 мільёны 224 тысячы рублёў. Якім чынам будуць размеркаваныя гэтыя сродкі?
Як паведаміла 17 жніўня на перадвыбарным форуме «Белай Русі» старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, кожны сябра выбарчай камісіі за працу ў дзень выбараў атрымае на рукі чыстымі 76 рублёў. @
Заробак старшыняў участковых камісій за 30 дзён працы складзе 880 рублёў. Каля 1770 рублёў чыстымі прадугледжана на аплату працы старшыняў акруговых выбарчых камісіі за 60 дзён працы», - цытуе словы кіраўнічкі ЦВК агенцтва «Мінск-Навіны».
Ярмошына назвала гэтыя выдаткі ў цэлым супастаўнымі з выдаткамі трохгадовай даўніны, калі праходзілі папярэднія парламенцкія выбары. Пры гэтым зарплата сябраў выбарчых камісій, па яе словах, будзе некалькі вышэй.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Крыніца: Выбары -2019: кошт пытання