Стала вядома, што 19 жніўня 2019 года Гарадзенскім гарвыканкамам вызначаны месцы, якія забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
У прыватнасці, згодна з пунктам 1.1 рашэння Гродзенскага гарвыканкаму №565, забароненыя месцы “на адлегласці менш 50 метраў ад будынкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў пракуратуры".
Пункт 1.2 таксама забараняе агітацыю на тэрыторыі чыгуначнага вакзалу і аўтавакзалу.
Рашэнне №565 пунктам 2 абавязвае апублікаваць яго на старонках газеты “Гродзенская праўда”, а таксама на афіцыйным сайце Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту.
“Гродзенская праўда” апублікавала гэтае рашэнне (якое існуе, праўдападобна, зноў толькі на расійскай мове). На сайце гарвыканкаму дакумент апублікаваны на расійскай версіі раздзелу "Выбары 2019", на беларускай старонцы ён адсутнічае.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: У Гародні вызначылі месцы, забароненыя для перадвыбарчай агітацыі