Калаж Максіма Вінярскага з facebook. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаюцца адміністратыўныя справы удзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў». Пратаколы складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Гэта першыя судовыя працэсы, звязаныя з рэлізацыяй грамадзянамі канстытуцыйнага права на мірныя сходы, якія адбываюцца пасля правядзення ў Мінску паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Праваабаронцы валодаюць інфармацыяй пра шасцёра ўдзельнікаў акцыі, на якіх складзеныя пратаколы правапарушэння. Магчыма, судоў сёння будзе болей.

11-00. Максім Вінярскі;

12-00. Мікіта Краснакуцкі;

14-00. Мікалай Логвінаў;

14-30. Вольга Нікалайчык;

15-30. Арцём Чарняк;

17-00. Леанід Кулакоў.

Пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння складзеныя па частцы 3 арт 23.34 КаАП (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненым паўторна на працягу года).

Крыніца: Летняе зацішша завяршылася – у судах ізноў аўрал