Больш за паўтары гады цягнецца справа па факце нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі міліцыі жыхару Смаргоні Барысу Змітровічу падчас беспадстаўнага затрымання.
Нагадаем, пасля дробнай спрэчкі з жонкай у студзені 2017 года Барыса Змітровіча затрымалі. Падчас затрымання ён быў моцна збіты і атрымаў хімічны апёк вачэй. Збіццё працягвалася ў памяшканні дзяжурнай часткі міліцыі, куды яго даставілі неўзабаве.
Яны накінуліся на сына як сабакі, што сарваліся з ланцуга
За гэты час раённы аддзел Следчага камітэту ўжо чатыры разы адмаўляў маці Барыса Наталлі Змітровіч ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць смаргонскіх міліцыянтаў. Ва ўсіх пастановах дзеянні супрацоўнікаў прызнаныя правамернымі. Але ў выніку кожная такая адмова была адмененая абласным ўпраўленнем СК і праверка пачыналася зноў.
Так, 15 жніўня Гарадзенскае абласное ўпраўленне Следчага камітэту ў чацвёрты раз адмяніла пастанову Смаргонскага РАСК аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. А гэта значыць, што справа адпраўлена на ўжо пятую дадатковую праверку.
Цікава, які будзе яе вынік зараз, пасля нарады ў Адяксандра Лукашэнкі, на якой ён жорстка крытыкаваў метады дзейнасці сілавікоў: фальсіфікацыі спраў, празмернае ўжыванне сілы і г.д.
Чаму Лукашэнка абрынуўся на сілавікоў? Адказ – у кейсах “Вясны”
У любым выпадку Наталля Змітровіч будзе працягваць абскарджанне неправамерных дзеянняў смаргонскіх міліцыянтаў, каб адстаяць справядлівасць у дачыненні да сына.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: Яшчэ адна справа аб збіцці міліцыянтамі накіравана на дадатковую праверку