БНП Форуму грамадзянскай супольнасці распаўсюдзіла заяву аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.
Камітэт БНП звяртае ўвагу на тое, што Беларусь дагэтуль не мае спецыялізаванага заканадаўства супраць гендэрнага гвалту. Тым больш, нядаўняя адмова дзяржаўных ўладаў яго прыняць сведчыць пра тое, што інстытуты краіны звяртаюць недастатковую ўвагу да гэтай праблемы.
“Паводле Інстытута сацыялогіі НАН 48,9% жанчын, якія мелі сталага партнёра, цярпелі ад псіхалагічнага гвалту з яго боку, а 18,7% жанчын падвяргаліся фізічнаму гвалту. Пры гэтым ад хатняга гвалту церпяць не толькі жанчыны, а ўсе групы насельніцтва: дзеці, сталыя людзі, мужчыны”, — паведамляе БНП.
Як адзначана ў заяве, грамадская супольнасць просіць адпаведныя дзяржаўныя інстытуты (Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і іншыя) распачаць празрысты і інклюзіўны працэс распрацоўкі і прыняцця комплекснага закону з мэтай абараніць жанчын і мужчын, дзяцей і пажылых грамадзян, якія пакутуюць ад гвалту з боку блізкіх.
Падрабязней з заявай можна азнаёміцца на сайце БНП.
Крыніца: БНП Форуму грамадзянскай супольнасці распаўсюдзіла заяву аб супрацьдзеянні хатняму гвалту