Фота: ekskursii.by 26 жніўня, нарэшце выйшла і апублікавана на сайце Мазырскага райвыканкама рашэнне "Аб вызначэнні ў Мазырскім раёне месцаў, забароненых для пікетавання", праўда толькі на рускай мове.

Калі ў 2016 годзе падобнае рашэнне прымалася толькі на падставе арт. 65 Выбарчага кодэкса (№835 от 20 июня 2016 г.), то зараз спасылаюцца яшчэ і на частку адзінацатую арт. 61 і частку дзевятую арт. 65 ВК РБ.

Няўжо больш пільна сталі чытаць кодэкс?

Па інфармацыі назіральніка Уладзіміра Целяпуна, у рашэнні Мазырскага райвыканкама №1262 ад 26.08.2019 ўжо адсутнічае ўмова мясцовых уладаў  аб забароне пікетавання з мэтай збору подпісаў на адлегласці меней за 50 метраў каля “ тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасці насельніцтва (прадпрыемствы вода-, цепла- і энергазабеспячэння, грамадскі транспарт, установы адукацыі, прадпрыемствы гандлю), месцаў, дзе функцыянаванне пікетаў будзе перашкаджаць дзейнасці арганізацыі ці ўяўляць небяспеку для жыцця і здароўя ўдзельнікаў пікетаў”.

З рашэння таксама знікла абмежаванне на пікетаванне на адлегласці меней чым ў 200 метраў ад будынкаў прадпрыемства «Тэлеканал «Мазыр», інфармацыйнага прадпрыемства «Рэдакцыя радыёпраграмы «Нэлі-Інфа», а таксама радыётэлевізійных перадаючых станцый.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: У Мазыры дазволілі праводзіць пікеты па збору подпісаў нават пад вокнамі мясцовых телеканалаў