У Гародні намеснік Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў падаў шэсць пратаколаў у абласны выканаўчы камітэт для вылучэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі прадстаўнікоў сваёй партыі.
"Было здадзена шэсць пратаколаў – гэта па адным чалавеку на выбарчую акругу. Будуць яшчэ данесеныя падпісныя лісты, бо ёсць яшчэ людзі, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў. На гэтым этапе сітуацыя такая. Фармаванне камісій завершыцца 30-га жніўня. 31-га, па папярэдніх звестках, будзе пасяджэнне аблвыканкаму і абласнога савету, дзе будуць сфармаваны акруговыя выбарчыя камісіі. Будзе ўжо прынамсі першы маячок таго, як праходзіць кампанія", - распавёў Вадзім Саранчукоў Беларускаму Радыё Рацыя.
У суботу 31-га жніўня Вадзім Саранчукоў як прадстаўнік Партыі БНФ будзе прысутнічаць на фармаванні акруговых выбарчых камісій у Гарадзенскім абласным выканаўчым камітэце.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Партыя БНФ вылучыла ў Гародні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі