Сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска распачынаецца грамадзянскі працэс, пазоўнікам у якім выступае доктар-педыятар Дзмітрый Серада і члены яго сям’і. Ён хоча атрымаць кампенсацыю за маёмасць, якую тры гады таму пашкодзілі АМАПаўцы падчас памылковага ўварвання ў яго кватэру.
Адказнікамі выступаюць Міністэрства фінансаў, Міністэрства ўнутраных спраў, Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкаму (ГУУС) і УУС Заводскага раёна. Працэс вядзе суддзя Людзміла Гедрановіч.
На судзе прысутничае Дзмітрый Серада і яго маці. МУС Мінгарвыканкама і ГУУС прадстаўляе старэйшы юрконсульт Дзяніс Зяленка. Суддзя забараніла фота і відэаздымку, а таксама трансляцыю падчас судовага паседжанн, бо прадстаўнік МУС і ГУУС быў супраць.
Серада падаў хадайніцтва аб прыпыненні разгляд гэтай грамадзянскай справы да таго моманту, пакуль не з’явіцца рашэнне па дадатковай праверцы Следчага камітэту наконт узбуджэння крымінальанй справы супраць АМАПаўцаў. Па меркаванні Серады, рашэнне СК будзе мець вельмі важнае значэнне і без яго немагчыма даць правільную адзнаку.
Аднак суддзя лічыць, што падставай для спынення разгляду справы з’яўляецца іншае грамадзянская, адмініцстрацыйнае ці крымінальная справа. А зараз гутарка ідзе толькі пра магчымасць яе ўзбуджэння. І таму суддзя адхіляе яго хадайніцтва.
Нагадаем, што раніцай 4 жніўня 2016 года ў кватэру Дзмітрыя Серады, выбіўшы ўваходныя дзверы і шкло балконных дзверэй у кухні, уварваліся невядомыя ў масках, паклалі яго тварам у падлогу, заламалі рукі за спіну, апранулі кайданкі і, працягнуўшы збіваць ў спецаўтатранспарце, даставілі ў РУУС Заводскага раёна Мінска. Затрыманы быў дапытаны ў якасці падазраванага ў хуліганстве на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і адпушчаны толькі на наступны дзень, паколькі ў следчага «адпалі падставы для далейшага ўтрымання яго пад вартай».
На працягу трох гадоў Дзмітрый Середа атрымаў сем адмоваў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць АМАПаўцаў, якія відавочна пры яго затрыманні перавысілі паўнамоцтвы. І толькі 23 ліпеня 2019 года суд Партызанскага раёна пастанавіў задаволіць скаргу Дзмітрыя Серады, адмяніць пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а матэрыялы адправіць на дадатковую праверку. 19 жніўня яму зноў адмовілі ва ўзбуджэнні справы, аднак усяго праз два дні, 21 жніўня, гэтае рашэнне было адменена і пачалася новая праверка па справе Серады. Меркавана, гэта звязага з нашумелай нарадаў у Аляксандра Лукашэнкі 20 жніўня, падчас якой ён жорстка крытыкаваў метады дзейнасці прадстаўнікоў праваахоўных органаў.
Крыніца: Збіты АМАПаўцамі доктар-педыятар праз суд дамагаецца матэрыяльнай кампенсацыі