Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org Украінскага рэжысёра Алега Сянцова вызвалілі ў рамках абмену заключанымі паміж Расіяй і Украінай.

Затрыманыя ў Керчанскім праліве ваенныя маракі, а таксама Алег Сянцоў, Мікалай Карпюк, Уладзімір Балух, Павел Грыб вяртаюцца дадому, паведаміў у Facebook новы генпракурор Украіны Руслан Рабашапка.

Агулам паведамляецца пра вызваленне  24 чалавек, які працяглы час знаходзіліся ў зняволенні ў расійскіх калоніях.

Праваабаронцы "Вясны" падтрымалі акцыю #FreeSentsov

Праваабаронцы Праваабарончага цэнтру "Вясна" 28 траўня 2018 г. далучыліся да глабальнай акцыі #FreeSentsov, якая арганізавана з мэтай прыцягнуць увагу да лёсу асуджанага ў Расійскай Федэрацыі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

Крыніца: Алег Сянцоў і украінскія маракі вызваленыя ў рамках абмену зняволенымі паміж Расіяй і Украінай