Скрыншоў з сайта "Калінкавіцкія навіны". На сайце  “Калінкавіцкіх навінаў”,  афіцыйным органе раённага выканаўчага камітэта і райсавета, за апошні тыдзень жніўня тройчы з’яўлялася інфармацыя пра дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў  Яўгена Адаменку.

Загалоўкі навінаў яскрава сведчаць пра кіпучую дзейнасць дэпутата, якая чамусьці актывізавалася напачатку новай выбарчай кампаніі: “Яўген Адаменка пабываў у гасцях у шматдзетнай сям'і”,  “Яўген Адаменка: Трэба ўвайсці ў становішча кожнага чалавека, зразумець і па магчымасці дапамагчы”,  “Яўген Адаменка сустрэўся з калектывам ЦСМС”.

 

 

На мінулых парламенцкіх выбарах ён вылучаўся па Калінкавічскай выбарчай акрузе  №41.

Яўген Адаменка з’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы,  да гэтага працаваў старшынёй Калінкавіцкага, а затым і Мазырскага райвыканкама.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Крыніца: Калінкавічы: Дэпутат актывізаваў сваю дзейнасць