Маладэчанская філія ПЦ “Вясна” 31 жніўня зладзіла сустрэчу з гомельскімі праваабаронцамі Андрэем Стрыжаком і Леанідам Судаленкам, вядомымі сваёй актыўнай дзейнасцю па абароне правоў працоўных на Гомельшчыне.
Па інфармацыі праваабаронцы Аляксандра Капуцкага тэма гутаркі была абраная адна з самых актуальных на гэты час – "Праца – права, а не абавязак і прымус".
Госці падзяліліся сваім досведам абароны людзей супраць "дармаедскага" дэкрэта, абмяняліся думкамі з прысутнымі адносна далейшага развіцця падзеяў у гэтай сферы працоўнага заканадаўства, адказалі на шматлікія пытанні.
Леанід Судаленка ў якасці прававога інспектара прафсаюзу РЭП напрыканцы сустрэчы правёў індывідуальныя кансультацыі з жахарамі Маладэчна.