Прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі пачалі абскарджванне свайго неўключэння ў склад акруговых выбарчых камісій. Першае паседжанне праходзіць чацвёртага верасня ў Гарадзенскім абласным судзе, дзе партыя БНФ абскарджвае рашэнне Прэзідыума Гарадзенскага аблсавету і Гарадзенскага аблвыканкаму, згодна з якім чатырох яе прадстаўнікоў не ўключыли ў склад акруговых камісій. Інтарэсы партыі прадстаўляе кіраўнік Гарадзенскай структуры БНФ Вадзім Саранчукоў. На паседжанні прысутнічаюць назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свбаодныя выбары” Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Андрэй Коця.
Старшынствуе ў судзе – суддзя Вячаслаў Міхневіч, ён пачаў весці працэс па-беларуску. Аблвыканкам на пасяджэнні прадстаўляюць намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення аблвыканкама Сяргей Хацук і намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Алена Голік.
Саранчукоў хадайнічаў аб магчымасці зняць на відэа агалошванне рашэння суда. Суд задаволіў хадайніцтва. Падчас свайго выступу Саранчукоў звярнуў увагу на тое, што поўнае ігнараванне БНФ па вобласці –гэта ігнараваннем волі вялікай часткі выбаршчыкаў.
Сяргей Хацук распавёў фармальную афіцыйную версію пра дзелавыя якасці і іншыя крытэры, па якіх фармаваліся камісіі. Па яго словах, усё справядліва і нічога не парушана. І не ўключылі не толькі кандыдатаў ад БНФ, але і ад іншых структур.
Затым вытсупіў прадстаўніца пракуратуры Сняжана Дворнікава (дарэчы, таксама па-беларуску). Ён адзначыў, што пракуратура лічыць скаргу БНФ неабгрунтаванай.
Рашэнне па скарзе будзе агучана ў 16.00.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.
Крыніца: Партыя БНФ абскарджвае ў судзе неўключэнне сваіх сябраў у акруговыя камісіі