Прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі пачалі абскарджванне свайго неўключэння ў склад акруговых выбарчых камісій. Першае паседжанне прайшло чацвёртага верасня ў Гарадзенскім абласным судзе, дзе партыя БНФ абскарджвала рашэнне Прэзідыума Гарадзенскага аблсавету і Гарадзенскага аблвыканкаму, згодна з якім чатырох яе прадстаўнікоў не ўключыли ў склад акруговых камісій. Інтарэсы партыі прадстаўляў кіраўнік Гарадзенскай структуры БНФ Вадзім Саранчукоў. На паседжанні прысутнічалі назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свбаодныя выбары” Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Андрэй Коця

Вадзім Саранчукоў
Вадзім Саранчукоў
Віктар Сазонаў, Вадзім Саранчукоў, Раман Юргель на судзе 04.09.2019
Віктар Сазонаў, Вадзім Саранчукоў, Раман Юргель на судзе 04.09.2019

Старшынстваваў у судзе – суддзя Вячаслаў Міхневіч, ён пачаў весці працэс па-беларуску. Аблвыканкам на пасяджэнні прадстаўляў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення аблвыканкама Сяргей Хацук і намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Алена Голік.

Саранчукоў хадайнічаў аб магчымасці зняць на відэа агалошванне рашэння суда. Суд задаволіў хадайніцтва. Падчас свайго выступу Саранчукоў звярнуў увагу на тое, што поўнае ігнараванне БНФ па вобласці –гэта ігнараваннем волі вялікай часткі выбаршчыкаў.

Сяргей Хацук распавёў фармальную афіцыйную версію пра дзелавыя якасці і іншыя крытэры, па якіх фармаваліся камісіі. Па яго словах, усё справядліва і нічога не парушана. І не ўключылі не толькі кандыдатаў ад БНФ, але і ад іншых структур.

Затым выступіла прадстаўніца пракуратуры Сняжана Дворнікава (дарэчы, таксама па-беларуску). Яна адзначыла, што пракуратура лічыць скаргу БНФ неабгрунтаванай.

Рашэнне па скарзе суддзя агучыў у 16.00. Суд пакінуў рашэнне па стварэнні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і акруговых выбарчых камісій у вобласці без зменаў, а скаргу Партыі БНФ без задавальнення.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Гародня: Партыя БНФ не змагла аспрэчыць у судзе неўключэнне сваіх сябраў у акруговыя камісіі