Берасцейскіх блогераў і актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода, Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава выклікаюць прыехаць шостага жніўня ў пінскую міліцыю і бярозаўскую пракуратуру. І ў пінскі ГУУС Пятрухіну і ў пракуратуру Бярозы Кабанаву трэба з’явіцца ў адзін час – у 11.00.
Вядома, што Пятрухіна ў пінскім аддзеле міліцыі мусяць апытаць у якасць сведкі.
Верагодна такім спосабам Кабанава і Пятрухіна вырашылі “выдаліць” з горада, бо ў гэты ж дзень, шостага жніўня, у Брэст прыязджае кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.
Таксама сёння, раніцай пятага жніўня, да Сяргея Пятрухіна ў дом прыходзілі міліцыянты ў цывільным. Блогера дома не было, таму тыя неўзабаве сышлі. Пазней яму патэлефанаваў участкова Ленінскага РАУС і запрасіў на «гутарку» з нагоды «нанесенага графіці».
Крыніца: Пятрухіна і Кабанава не хочуць бачыць у Брэсце падчас візіту Лукашэнкі?