Напярэдадні візіта Аляксандра Лукашэнкі шэраг моладзевых, эка і грамадзкіх актывістаў атрымалі позвы на пятніцу шостага верасня ў міліцыю, Пракуратуру ці Следчы камітэт, паведамляе "Берасцейская Вясна".
Чатырох моладзевых актывістаў выклікалі на раніцу ў розныя аддзелы берасцейскай міліцыі. Верагодна іх хочуць апытаць адносна пікета супраць закону "Аб адтэрміноўках", які прайшоў у Брэсце ў жніўні.
Праціўніка будовы акумулятарнага завода Зміцера Бекалюка выклікалі ў Следчы камітэт. Блогера Сяргея Пятрухіна выклікаюць ў міліцыю ў Пінск быццам бы дзеля разбіральніцтва па ягонай скарзе. Блогера Аляксандра Кабанава запрашаюць у пракуратуру ў Бярозе па месцы жыхарства. Абодвух выклікаюць на 11:00.
Ёсць меркаванне, што актывістаў і блогераў не хочуць бачыць у Брэсце падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі на святкаванне 1000-годдзе горада.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: У Брэсце актывістаў масава выклікаюць у міліцыю і паркуратуру