У Мінскім гарадзкім судзе 6 верасня адбудзецца разгляд скаргі Партыі БНФ на адмову ва ўключэнні вылучэнцаў ад партыі ў камісіі пры фарміраванні АВК у сталіцы. Таксама ў пятніцу Берасцейскі абласны суд разгледзіць скаргу на неўключэнне сябра Партыі БНФ Анатоля Сахарушы ў акруговую камісію Пружанскай выбарчай акругі №9.
Вылучэнцы ў склад выбарчых камісій ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі таксама падалі скаргі на неўключэнне ў склад камісій. Сёння суды адбудуцца ў Мінску (11-30), Гародні (14-00), Віцебску (9-30) і Гомелі.
Паседжанне Гарадзенскага абласнога суда па скарзе “Руху “За Свабоду” адбудзецца ў пятніцу ў 11-30.
БСДП (Грамада) 5 верасня па пошце адправіла скаргі па неўключэнню іх сябраў у акруговыя камісіі па Мінску, Мінскай і Брэсцкай абласцях. Даты судоў пакуль не прызначаныя.
Па звестках назіральнікаў, кампанія “Гавары Праўду” не будзе абскаржваць у судах адмову па неўключэнні іх вылучэнцаў у склад выбарчых камісій. “ГП” накіравала 36 чалавек па Менску, ніхто у камісіі не трапіў.
Нагадаем, 4 верасня ў Гродзенскім абласным судзе адбылося судовае пасяджэнне па скарзе партыі БНФ на рашэнне Прэзідыума Гродзенскага аблсавета і Гродзенскага аблвыканкама, згодна з якім чатырох яе прадстаўнікоў не ўключылі ў склад АВК. Суд пакінуў скаргу партыі без задавальнення.
Віцебскі абласны суд 4 верасня разгледзеў скаргу Партыі БНФ на неўключэнне старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанціна Смолікава ў склад Віцебскай абласной камісіі і дваіх сябраў Партыі – у акруговыя. У задавальненні скаргаў заяўнікам было адмоўлена.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.
Крыніца: Партыі і рухі абскарджваюць неўключэнне сваіх вылучэнцаў у склад выбарчых камісій