У Сараева ў нядзелю 8 верасня адбыўся першы Парад роўнасці. Боснія і Герцагавіна — апошняя з балканскіх дзяржаваў, якая дазволіла правядзенне гей-парадаў. Як заяўляюць арганізатары мерапрыемства, першы баснійска-герцагавінскі Прайд з'яўляецца пратэстам супраць няроўнасці і парушэнняў правоў чалавека лесбіянак, геяў, бісэксуалаў, трансаў, інтерсексуалаў і вандроўнікаў. Прайд прайшоў без інцыдэнтаў. Дзякуючы Еўрапейскаму цэнтру некамерцыйнага права ECNL, сваімі вачыма паназіраць за правядзеннем мірнага сходу ў сталіцы Босніі і Герцагавіны ўдалося праваабаронцы “Вясны” Наталлі Сацункевіч. Мы распыталі яе пра суадносіны Прайда і правоў чалавека, асаблівасці такого мірнага сходу і магчымасці яго правядзення ў Беларусі.
“Прайд — гэта, перш за ўсё, свабода мірных сходаў, свабода выказвання меркавання без дыскрымінацыі. Для кожнай краіны Прайд, які праводзіцца першы раз, — гэта заўсёды асаблівы сэнс. Часта сюды ўключаны пытанні свабоднага выказвання меркавання, магчымасць быць пачутымі, забарона любой дыскрымінацыі і нават нацыяналізм у розных праявах”, — распавядае Наталля Сацункевіч.
Наталля адзначае, што Прайд роўнасці немагчымы ў бліжэйшай будучыні ў Беларусі, у тым ліку, з-за скаладанасцяў у краіне са свабодай сходаў і з публічнасцю ЛГБТ-супольнасці:
“На жаль, іх злучэнне здаецца справай не гэтага і нават не наступнага года. У Беларусі любая актыўнасць людзей уладамі ўспрымаецца насцярожана, выказванне меркавання моцна лімітуецца. Таксама ёсць шмат непаразумення ў самім грамадстве. На жаль, у нас няма сфарміраванай культуры мірных сходаў. Гэта, у тым ліку, вынік ідэалагічнай палітыкі дзяржавы, якая праводзіцца апошнія 20 гадоў”.
На Прайдзе праваабаронца “Вясны” збірала інфармацыю аб арганізацыі і правядзенні мірнага сходу, каб даць ацэнку з пункту гледжання стандартаў правоў чалавека.
Паведамляецца пра ўдзел у мерапрыемстве 3000 чалавек у мерапрыемстве. Наталля адзначыла, што пры правядзенні мерапрыемства дзейнічалі павышаныя меры бяспекі: ахоўвалі парадак падчас гей-прайду больш за тысячу паліцыянтаў. Гэта звязана з большасці ў тым, што Прайд у краіне праводзіўся ўпершыню, таму ў арганізатараў былі засцярогі наконт бяспекі ўдзельнікаў і ўдзельніцаў.
“Было шмат паліцыі ў поўнай экіпіроўцы, нават былі з супрацьгазамі. Была паліцыя ў цывільным. Некаторыя размясцілася на дахах дамоў”, — распавядае праваабаронца.
У Сараева было две контрдэманстрацыі. Адна з іх 7-га чысла (за дзень да гэтага) на тым жа маршруце, што і Прайд, а другі — ў дзень падзеі, за гадзіну да пачатку Прайда. Паліцыя ахоўвала абедзве контрдэманстрацыі.
Цікава, што дадатковая ахова з боку паліцыі каштуе больш за 20 тысяч еўра. Закон дазваляе паліцыі спаганяць дадатковыя грошы, але часцей за ўсё расходы бярэ на сябе мясцовы бюджэт. У гэты раз мясцовая адміністрацыя адмовілася пакрываць выдаткі.
Крыніца: "Парад роўнасці" ў Сараева вачыма беларускай праваабаронцы Фота