У сувязі з паведамленнем пра тое, што ўлады Турцыі выдалі ордэры на затрыманне чатырох праваабаронцаў, вызваленых пад заклад у аўторак, Джон Дальхізен, дырэктар праграм Amnesty International у Еўропе 24 ліпеня заявіў:
"Гэтым жорсткім і рэпрэсіўным крокам Турцыя пацвердзіла сваю рэпутацыю краіны, дзе актывістаў грамадзянскай супольнасці адвольна садзяць у турмы і не выконваюць прынцып вяршэнства закона".
Адна з праваабаронцаў, Налан Эркем, была затрыманая ў сябе дома ў Стамбуле ўчора ўвечары. Іншую, Ількнюр Юсцюн, затрымалі сёння ў Анкары ў яе дома.
"Гэтыя чатыры чалавекі ў прынцыпе не павінны былі быць затрыманыя. Яны ўжо правялі дванаццаць дзён за кратамі і цяпер вымушаныя прайсці праз гэта выпрабаванне зноў. Замест таго, каб адмовіцца ад правядзення гэтага недарэчнага расследавання, улады Турцыі вырашылі давесці сітуацыю да поўнага абсурду", - адзначыў Джон Дальхізен.
Чацвёра праваабаронцаў зноў апынуцца за кратамі разам з іншымі падазраванымі па гэтай справе, у тым ліку дырэктарам турэцкай секцыі Amnesty International.
Ордэр на арышт быў выпісаны ў дачыненні да чатырох праваабаронцаў: Ількнур Юсцюн (Жаночая кааліцыя), Шэйхмуз Азбеклі (Прававая ініцыятыва), Няджат Таштан (Equal Rights Watch Association) і Налан Эркем (Асамблея грамадзян).
На цяперашні момант у турме ўжо сядзяць Ідыль Эсэр (Amnesty International), Гюнал Куршун (Human Rights Agenda Association), Азлем Далкыран (Асамблея грамадзян), Велі Ачу (Human Rights Agenda Association), Алі Гараві (кансультант па IT-стратэгіям) і Петэр Штойдтнер (кансультант па пытаннях барацьбы з гвалтам і падтрымання дабрабыту).
Крыніца: Турцыя: Паўторны арышт чатырох праваабаронцаў - гэта жорсткі і рэпрэсіўны крок