10 верасня пачалося асноўнае судовае паседжанне па іску Дмітрыя Серады і яго родных да Міністэрства фінансаў, УУС Заводскага раёна, МУС і ГУУС Мінгарвыканкама аб матэрыяльнай кампенсацыі з-за неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі і АМАП падчас жорсткага затрымання 4 жніўня 2016 года.
Справу разглядае суддзя суда Заводскага раёна г. Мінска Людзміла Гедрановіч.
Папярэдняе паседжанне адбылося 28 жніўня, на ім былі апытаныя сам Дзмітрый Серада і яго маці, таксама сваю пазіцыю выказалі старэйшы юрыстконсульт МУС і ГУУС Дзяніс Зелянко і прадстаўнік Міністэрства фінансаў Дзяніс Каледа.
Збіты АМАПаўцамі доктар-педыятр праз суд дамагаецца матэрыяльнай кампенсацыі
Сёння ж у працэсе ўдзельнічаюць Дзмітрый Серада і яго маці, прадстаўнік МУС Аляксандр Крыўн, прадстаўнік Мінфіна Юрый Шышкавец.
Прадстаўнік Дзмітрыя Серады хадайнічаў аб допыце ў судзе сведкаў: Міхаіла Валчкова, які займаўся рамонтам дзвярэй, супрацоўніка АМАП С. Кавальчука, які змяніў свае паказанні пра момант затрымання і ўжывання фізічынай сілы падчас правядзення праверкі.
Адвакат дадае, што неабходна вывучыць матэрыялы праверкі, у якіх С. Кавальчук прызнаў прымянне фізічнай сілы – загіб рукі за спіну і прыцісканне правым каленам да падлогі – у той час, як Серада не аказваў супраціву. Пры чым па законе прымяненне фізічнай сілы можа ажыцяўляцца толькі ў выпадках, калі без яе прымянення абыйсціся немагчыма. Само ж прыцягнення АМАПу для затрымання заяўніка было праведзена з парушэннем заканадаўства, так як для пранікнення ў жыллё магчыма з двух дазволаў – службовай асобы і камандзіра падраздзялення.
У гэты момант у размову ўмешваецца прадстаўнік МУС, які запытваецца, якім чынам стала вядомая такая інфармацыя і як Дзмітрыю Серадзе і яго прадстаўніку ўдалося з гэтымі матэрыяламі азнаёміцца, бо ёсць пэўны грыф сакрэтнасці для такіх матэрыялаў, і просіць прадстаўніка не спасылацца на такія дакументы.
Прадстаўнік адказвае, што азнаямленне з матэрыяламі было зроблена па хадайніцтву ў судзе і ўсё законна.
Аляксандр Крыўн настойвае на папярэдніх дадзеных: пры затрыманні міліцыя меркавала, што Дзмітрый Серада падазраваны ў здзяйсненні крымінальнага злачынства, таму ўварванне ў яго кватэру было законным.
Суд запытвае, чым гэта падцвяржаецца? На што прадстаўнік МУС адказвае, што супрацоўнікі Заводскага АУС папярэдні званілі ў дзверы Серады, прадставіліся і папрасілі адчыніць дзверы, а заяўнік адмовіўся, таму міліцыянеры выказалі здагадку, што такім чынам Дзмітрый адмаўляецца ад выкліку ў АУС.
Нагадаем, раніцай 4 жніўня 2016 года ў кватэруДзмітрыя Серады, выбіўшы ўваходныя дзверы і шкло балконных дзверэй у кухні, уварваліся невядомыя ў масках, паклалі яго тварам у падлогу, заламалі рукі за спіну, апранулі кайданкі і, працягнуўшы збіваць ў спецаўтатранспарце, даставілі ў РУУС Заводскага раёна Мінска. Затрыманы быў дапытаны ў якасці падазраванага ў хуліганстве на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і адпушчаны толькі на наступны дзень, паколькі ў следчага «адпалі падставы для далейшага ўтрымання яго пад вартай».
На працягу трох гадоў Дзмітрый Середа атрымаў сем адмоваў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць АМАПаўцаў, якія відавочна пры яго затрыманні перавысілі паўнамоцтвы. І толькі 23 ліпеня 2019 года суд Партызанскага раёна пастанавіў задаволіць скаргу Дзмітрыя Серады, адмяніць пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а матэрыялы адправіць на дадатковую праверку. 19 жніўня яму зноў адмовілі ва ўзбуджэнні справы, аднак усяго праз два дні, 21 жніўня, гэтае рашэнне было адменена і пачалася новая праверка па справе Серады. Меркавана, гэта звязага з нашумелай нарадаў у Аляксандра Лукашэнкі 20 жніўня, падчас якой ён жорстка крытыкаваў метады дзейнасці прадстаўнікоў праваахоўных органаў.
Навіныад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: Ці стане суд на бок збітага міліцыяй Дзмітрыя Серады? Дапоўнена