На пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 выклікаюць 11 верасня вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты Валянціна Троцкага.
Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку адна з сябраў ягонай ініцыятыўнай групы Марына Адамовіч:
“На перадвыбарны пікет Валянціна Троцкага, сябрам ініцыятыўнай групы якога я маю гонар быць, на плошчы Свабоды у Мінску ўчора (9 верасня - Рэд.) двойчы прыбягаў старшыня акруговай камісіі №105. Патрабаваў зняць са стэнда надпіс «Лукашенко должен уйти", палохаў "вызвать спецов" (тыя - "в гражданской форме одежды" - з'явіліся, але тусілі збоку). А 10 верасня Валянціну патэлефанавалі і запрасілі на паседжанне акруговай камісіі. Хаця ні такой працэдуры, як выклік на камісію, ні, тым больш, адмены рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнню ў кандыдаты законам не прадугледжана. Гэта ўсё потым, калі кандыдат зарэгістраваны, яго можна палохаць “папярэджваннямі” ці “зняццем”. А пакуль – не.”
Валянціна Троцкага запрасілі на пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі на 17 гадзін 11 верасня.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.
Крыніца: У надпісу "Лукашенко должен уйти" старшыня акруговай камісіі ўбачыў крамолу. Сёння - разбор палётаў