На пасяджэннях Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія адбыліся 6 і 10 верасня, былі зарэгістраваныя некалькі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.
Так, 6 верасня былі зарэгістраваныя тры ініцыятыўныя групы - Уладзіміра Неўмержыцкага, часова непрацуючага, беспартыйнага. У спісе гэтай ініцыятыўнай групы мае намер збіраць подпісы за претэндэнта і ўдзельнічаць у пікетах па збору подпісаў Мікалай Статкевіч.
Наступная група - Міхаіла Бандарэнкі (складаецца з 30 чалавек). Ён – слесар-мантажнік РУП “Мазырпрамбуд”. Значная частка гэтай ініцыятыўнай групы складаюць прадстаўнікі з Мінска.
У трэцюю ініцыятыўную групу старшыні Мазырскага раённага Савета дэпутатаў і дэпутаткі Гомельскага аблсавета Валянціны Назаранкі ўваходзіць 27 чалавек.
Дзесятага верасня былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы яшчэ двух прэтэндэнтаў: №4 Штукара Алексея, беспартыйнага, мэнэджэра па гандлю ТАА “СК Стальэнерга” і Дзмітрыя Купскага, які працуе на ПУ “Мазыргаз”.
За рэгістрацыю ўсіх ініцыятыўных груп претэндэнтаў у кандыдаты дэпутатаў сябры АВК №42 прагаласавалі едзінагалосна. “Тэлеканал “Мазыр” вёў здымкі з паседжання камісіі, паведамляе “Мазырская праваабарончая хроніка”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.
Крыніца: Мазыр: зарэгістравана 5 ініцыятыўных груп па збору подпісаў за прэтэндэнтаў на дэпутатства