Старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў Яўген Шаўко, які будзе балатавацца ў дэпутаты па 95-ай Купалаўскай выбарчай акрузе ў Мінску, паведаміў у сябе на старонцы ў фэйсбуку аб парушэнні выбарчага заканадаўства з боку сваёй канкурэнткі.
Мая візаві па перадвыбарнай гонцы ўжо парушае заканадаўства! А гэта дзейны дэпутат Сайганава! Праводзіць агітацыю і піша, што яна кандыдат у дэпутаты, хоць такой не з'яўляецца! Ці не скандал гэта? І што з гэтым рабіць?
Сапраўды Таццяна Іванаўна Сайганава з'яўляецца дзеючай дэпутаткай Парламента. Яна з'яўляецца сябрам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах.
Аднак называць сябе кандыдатам у дэпутаты Сайганава відавочна паспяшалася. З 8 верасня па 7 кастрычніка праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, таму такія асобы могуць называць сябе толькі прэтэндэнтамі ў кандыдаты дэпутаты. Так можа быць дзеючая дэпутатка ведае пра сябе больш, чым астатнія?
Яўген Шаўко даўно займаецца грамадскай дзейнасцю: арганізоўвае штогадовыя бясплатныя лагеры для людзей з інваліднасцю, задавальняе самыя вялікія злёты калясачнікаў у Беларусі, «прабівае» пытанне даступнасці грамадскіх аб'ектаў для людзей з інваліднасцю.
«У парламенце я планую лабіраваць законапраекты, якія тычацца забароны дыскрымінацыі інвалідаў, закон аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі, пытанне безбар'ернага асяроддзя ўніверсальнага дызайну, каб яна была даступная не толькі інвалідам, але і астатнім грамадзянам. Тое, што ўжо даўно працуе ў Еўропе і пра што ў нас нават не чулі», — распавёў TUT.BY Яўген.
Як паведамляе Яўген Шаўко, па 95-ай Купалаўскай выбарчай акрузе маюць намер вылучыцца 7 кандыдатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.
Крыніца: Фотафакт. Дзеючая дэпутатка Сайганава ўжо называе сябе кандыдатам