У Беларусі распачаўся збор подпісаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ініцыятыўным групам даецца на гэта месяц — з 8 верасня па 7 кастрычніка. Як паведамляе Цэнтральная камісія, у Беларусі, па дадзеных на 9 верасня, зарэгістравана 211 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты. Усяго падавалася 298 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. У двух выпадках было адмоўлена — ўсе ў Магілёўскай вобласці. Адна заява была адклікана.
Больш за ўсё ініцыятыўных груп да гэтага часу зарэгістравана ў Мінску — 81. Валанцёрка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” 10 верасня ўвечары наведала з фотаздымачом пікеты па зборы подпісаў па вылучэнні ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Глядзіце, што з гэтага атрымалася.
- Збор подпісаў за Алега Гайдукевіча, вылучэнца ад Ліберальнай-дэмакратычнай партыі каля "Dana Mall" на м. Усход. Нагадаем, што днямі адміністрацыя гэтага гандлёвага цэнтру замінала ў зборы подпісаў ініцыятыўнай групе актывіста "Еўрапейская Беларусь" Леаніда Кулакова
- Так выглядае падпісны ліст для збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобы, якая прапануецца для вылучэння ў дэпутаты. У дадзеным выпадку — Алега Гайдукевіча. Заўважым, што гэтыя выбарчыя дакументы прадстаўлены толькі на адзінай дзяржаўнай мове — беларускай
- Збор подпісаў у падтрымку вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты Валянціна Троцкага. Нагадаем, што 11 верасня яго выклікаюць на пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105. У надпісу "Лукашенко должен уйти" старшыня акруговай камісіі ўбачыў крамолу
- У надпісу "Лукашенко должен уйти" старшыня акруговай выбарчай камісіі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 ўбачыў крамолу
- Так выглядае пасведчанне сябра ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнню асобы кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў. Гэтае — за Віталя Германчука
- Ініцыятыўная група збірае подпісы ў падтрымку блогера Яўгена Караўлава. Старавіленская выбарчая акруга №105
- Актывіст Мікіта Краснакуцкі з іншымі сябрамі ініцыятыйнай групы збірае подпісы за вылучэнне ў кандыдаты дэпутатам
Яўгена Караулава “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.
Крыніца: Як збіраюць подпісы за кандыдатаў у Мінску? Фотарэпартаж