Калі вы грамадзкі актывіст/актывістка і маеце ідэі, але не ведаеце, дзе знайсці сродкі для іх рэалізацыі, то вам трэба паўдзельнічаць у трэнінгу, які ладзіць Асамблея НДА. Дасведчаныя экспэрты і экспэрткі распавядуць вам, дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць.
Асамблея НДА арганізуе чатыры аднадзённыя трэнінгі: 21 верасня, 12 і 26 кастрычніка, 30 лістапада. Падаць заяўку.
Мэта трэнінгу: развіццё практычных навыкаў грамадскіх лідэраў і лідэрак па прыцягненні ўнутраных рэсурсаў для фінансавання дзейнасці іх арганізацый ды ініцыятыў.
Падчас трэнінгу ўдзельнікі і ўдзельніцы:
- Атрымаюць базавую інфармацыю пра існуючыя магчымасці ўнутранага фінансавання ў Беларусі.
- Даведаюцца, як шукаць падтрымку ў бізнэса.
- Навучацца карыстацца краўдфандынгавымі пляцоўкамі.
- Створаць чарнавікі ідэй, кампаній, акцый, на якія можна знайсці сродкі ўнутры Беларусі.
- Натхняцца на правядзенне ўласных краўдфандынгавых кампаніяў і (або) партнёрскіх з лакальным бізнэсам.
Арганізатары забяспечаць харчаванне, кампенсуюць выдаткі на праезд.
Час: з 11:00 да 19:00.
Запоўніць анкету на ўдзел у трэнінгу.
Месца будзе паведамлена адабраным удзельнікам.
Апошні тэрмін падачы заявак на трэнінг 21 верасьня - 16 верасня. Пра вынікі адбору на першы трэнінг будзе паведамлена 17 верасня.
Крыніца: Асамблея НДА запрашае на трэнінг “Дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць”