Старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігару Барысаву стала вядома, што на збор подпісаў у падтрымку старшыні "Белай Русі" Генадзя Давыдзькіз мінскай школы №178 было адпраўлена 70 настаўнікаў. Пра гэта Барысаў паведаміў у фэйсбуку.
За збор подпісаў кожнаму настаўніку абяцалі адгул. Давыдзька вылучаецца па Мінскай-усходняй акрузе №107.
“Настаўнікі наракаюць на абыякавасць грамадзян да кандыдатуры Генадзя Давыдзькі. Адна з настаўніц кажа, што за цэлы дзень збору подпісаў у яго падтрымку падпісаўся толькі 1 чалавек і тое з павагі да настаўніцы!”, — піша Ігар Барысаў.
Як адзначае аналітык кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка, такая сітуацыя з'яўляецца прамым парушэннем выбарчага заканадаўства, якое забараняе выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу падчас збору подпісаў. Парушэнне парадку збора подпісаў можа стаць падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдата.
"Праваабаронцы за с вабодныя выбары".
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.