Праваабаронцам "Вясны" 22 верасня стала вядома, што на беларуска-польскай мяжы "Тэрэспаль-Брэст" з цягніка знялі журналіста "Новага Часу" і "Зялёнага Партала" Аляксандра Вялітчанка і актывістку Аліну Сцяцову, калі яны вярталіся дадому ў Беларусь.
Па словах Аляксандра, у іх адразу забралі пашпарты, а пасля таго, як правялі дагляд рэчаў у цягніку, адвялі на асабісты дагляд. Аднак, каб яго ажыццявіць, работнікі мытнай службы павінны атрымаць подпіс начальніка, у якога зараз выходны. Вядома, што мытнікі паехалі за подпісам. Вялітчанку і Сцяцову зачынілі ў зале пагранічнага кантролю. Яны чакаюць ужо больш за гадзіну, спазніўшыся на бліжэйшыя цягніка.
Пры даглядзе ў іх пыталіся пра экстрэмісцкую літаратуру.
"Потым параілі падумаць, чаму гэта адбываецца тут і цяпер", - кажа журналіст.
Памежнікі сказалі, што хутка пачнуць асабісты надгляд.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Крыніца: Беларускія памежнікі знялі з цягніка журналіста і актывістку. Ладзяць асабісты дагляд