21 верасня ў Менску адбыўся пазачарговы XIX З’езд Партыі БНФ. Пасяджэнне вышэйшага органа партыі не мела справаздачна-выбарчага характару і было прысвечанае пытанням удзелу ў выбарчай кампаніі.
Зьезд вылучыў 50 сябраў Партыі БНФ кандыдатамі ў дэпутаты, пры гэтым па кожнай прапанаванай кандыдатуры зачытваліся характарыстыкі, адбывалася абмеркаванне і асобнае галасаванне. Прадстаўнікі БНФ вылучаюцца па ўсіх абласцях краіны і ў горадзе Менску. 16 партыйцаў з гэтага спісу вядуць яшчэ і збор подпісаў выбаршчыкаў праз свае ініцыятыўныя групы.
Як адзначыў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, партыя не разглядае гэтую кампанію як сапраўдныя выбары, але імкнецца выкарыстоўваць яе дзеля папулярызацыі сваіх каштоўнасцяў і партыйнай праграмы.
– Наступным этапам будзе вылучэнне ва ўчастковыя камісіі, але цяпер ужо бачна, што ўлады папросту правалілі іспыт – гэтыя кампанія ўжо цяпер не можа лічыцца адпаведнай стандартам свабодных і сумленных выбараў" – сказаў старшыня партыі Рыгор Кастусёў.
На пасяджэнні 21 верасня Партыя БНФ прыняла шэраг іншых рашэнняў, датычных выбарчай кампаніі, у тмы ліку па арганізацыі агітацыі і вылучэння назіральнікаў у акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Паводле прэс-рэлізу.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.