Так можна інтэрпрэтаваць тую сітуацыю, з якой сутыкнуўся назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, афіцыйна акрэдытаваны ў Гарадзенскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 52, Андрэй Коця.
Назіральнік правёў маніторынг працы палітычных партый і грамадскіх арганізацый на дадзеным этапе выбараў. З апазіцыйнымі структурамі праблем не ўзнікла. І самі прэтэндэнты ў кандыдаты, і іх партыйныя паплечнікі з ахвотай дзяліліся інфармацыяй, запрашалі на пікеты па зборы подпісаў, на свае паседжанні, дзяліліся ўсёй інфармацыяй.
А вось пры сутыкненні з праўладнымі арганізацыямі сітуацыя выглядала не так аптымістычна.
Першы ж званок у Гарадзенскую абласную арганізацыю “Белая Русь" апынуўся не такі багаты на інфармацыю, як спадзяваўся сам назіральнік. Андрэй Коця патэлефанаваў туды 20 верасня. Слухаўку падняла Таццяна Гуршчанкова, вядучы спецыяліст па арганізацыйна-кадравай працы. На пытанне назіральніка пра пікеты ініцыятыўных групам прэтэндэнтаў у кандыдаты ад "Белай Русі", Таццяна Гуршчанкова адказала, што не мусіць дзяліцца такой інфармацыяй. Хоць пасля ўсё ж удакладніла, што такіх пікетаў па вобласці шмат, але больш канкрэтна яна сказаць не можа, бо мае шмат працы і ёсць больш важныя мерапрыемствы, чым выбары.
А вось прадстаўнік БРСМ не стаў сябе абцяжарваць і такой размовай. На званок назіральніка адказаў другі сакратар рэгіянальнай структуры Дзяніс Чарняк, і ў даволі рэзкай форме адмовіўся даваць хоць нейкую інфармацыі. Пры гэтым ён, нават не пачуўшы пытання назіральніка, адзначыў, што не мусіць нічога прадстаўляць назіральніку, а па інфармацыю Коце варта звяртацца ў АВК №52, дзе ён зарэгістраваны.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.
Крыніца: Для гарадзенскіх БРСМ і “Белай Русі” выбары – тайная аперацыя?