Павел Севасцьян Слонімец Павел Севасцьян падаў у Слонімскі райвыканкам спіс з 11 чалавек ад грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” для ўключэння іх ва ўчастковыя камісіі на выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Цяпер грамадскі актывіст чакае адказу, бо яго вельмі цікавіць: каго ж сёлета нарэшце ўключаць ва ўчастковыя камісіі?

Па словах Севасцьяна, за ўвесь той час, які ва ўладзе знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка, ва ўчастковыя камісіі ў Слонімскім раёне ад згуртавання дэмакратычных сіл падаваліся больш за 50 чалавек, але трапіў туды аднойчы толькі адзін чалавек. Больш ніколі нікога не ўключалі.

“Калі цяпер такое паўторыцца, то ўжо вядома, якія будуць вынікі выбараў”, – сказаў Павел Севасцьян.

Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій скончыцца 29 верасня. Утварэнне камісій ніжэйшага ўзроўню мусіць адбыцца не пазней за другога кастрычніка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Ці змогуць слонімскія дэмсілы трапіць ва ўчастковыя камісіі?