Аршанская-Дняпроўская выбарчая акруга №26 – адна з рэкардсменак па колькасці пададзеных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты дакументаў – 10.
Шляхам збору подпісаў дакументы падавалі трое вылучэнцаў, па партыйных спісах – 4 і ад працоўных калектываў -1. Яшчэ двое вылучаліся двумя шляхамі: Алена Кучынская, якая хаця і збірала подпісы за сваё вылучэнне, але не здала іх у камісію, падаўшы пратакол вылучэння ад Руху «За свабоду», які, як вядома з’яўляецца грамадскай арганізацыяй. А вось дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віталь Чудовіч вылучаецца як ад працоўнага калектыву, так і шляхам збору подпісаў. Верагодня ён і стане дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па гэтай акрузе.
Крыху меней прэтэндэнтаў на кандыдацкі пост вылучаецца па Аршанскай-Гарадской выбарчай акрузе №25. Іх сямёра, але яркай фігуры, пра якую можна адназначна казаць як пра будучага дэпутата, не праглядаецца.
Вылучэнцаў ад апазіцыйных партый тут падалося чацвера: ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, ад Партыі БНФ, Ліберальна-Дэмакратычнай партыі і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Патэнцыйных кандыдатаў хутчэй за ўсё трэба шукаць у дырэктарскім корпусе, які прадстаўляюць беспартыйныя – намесніца кіраўніка ААТ «Орша-Сэрвіс» Людміла Савік і загадчыца гарадскога радзільнага дома Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Іна Крачэк.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале
Крыніца: Феномен Оршы: хто імкнецца ў кандыдаты ў горадзе падпольшчыка Заслонава