Журналіст Юрась Навіцкі выклаў у свабодны доступ сваю кнігу "Энцыклапедыя катаванняў". У кнізе апісваюцца спосабы катаванняў з боку міліцыянтаў, з якімі аўтар асабіста сутыкаўся, будучы затрыманым і арыштаваным. Энцыклапедыя суправаджаецца ілюстрацыямі аўтара, у тым ліку, турэмнымі. "Гэтая кніжка напісаная дзякуючы таму, што аўтар скарыстаўся сваім канстытуцыйным правам не паведамляць прадстаўнікам карных ворганаў пра свой афіцыйны статус журналіста і праваабаронцы, зарэгістраваных у краіне праваабарончых арганізацыяў і СМІ", — піша ў прадмове сам аўтар кнігі.

prison_papaer.png
Ілюстрацыя з кнігі "Энцыклапедыя катаванняў" Ю. Навіцкага

У кнізе апісваюцца спосабы катаванняў ва РАУСах г. Мінска і Магілёва, а таксама турмах і калоніях у гарадах Жодзіна, Асіповічаў, Магілёва, ІЧУ "Акрэсціна".

prison_paper_12.jpg
Фрагмент кнігі "Энцыклапедыя катаванняў" Ю. Навіцкага

Азнаёміцца з усёй кнігай можна па ГЭТЫМ АДРАСЕ

Крыніца: Энцыклапедыя міліцэйскіх катаванняў у Беларусі